Б’ёрндален выйграў 95-ю гонку ў 41 год



У шведскім Эстэрсундзе прадоўжыліся спаборніцтвы першага этапу Кубка свету па біятлоне.

Пераможцам мужчынскай індывідуальнай гонкі на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі стаў легендарны нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б’ёрндален, які прайшоў гэтую класічную дыстанцыю не дапусціўшы ніводнага промаху пры стральбе. Другое месца заняў немец Сымон Шэмп, а трэцім фінішаваў расеец Аляксей Волкаў.

Уладзімір Чапелін заняў 23-е месца, Дзмітрый Дзюжаў быў 25-м, у Юрыя Лядава 68-я пазіцыя, Сяргей Бачарнікаў апынуўся на 87-м месцы.

3 снежня, адбудзецца жаночая індывідуальная гонка на 15 км.