CAS зняў адхіленне са зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ



Міжнародны арбітражны спартыўны суд (CAS) зняў аднагадовае адхіленне з мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, накладзенае Міжнароднай федэрацыяй каноэ (ICF) з-за падазрэнняў у парушэнні антыдопінгавых правіл. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства спорту і турызму, паведамляе БЕЛТА.

„ICF вынесла рашэнне, згодна з якім мужчынская зборная Беларусі была адхілена на год ад усіх міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра”, – гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася раней, пры падрыхтоўцы да Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра зборная Беларусі вясной бягучага года праходзіла падрыхтоўку ў Францыі. У камандзе быў зроблены вобыск з боку паліцыі і яна падазравалася кіраўніцтвам ICF у прымяненні забароненых прэпаратаў, з-за чаго мужчынская зборная не змагла прыняць удзел у летніх Гульнях 2016 года.

Беларускі бок звярнуўся ў Міжнародны арбітражны спартыўны суд у Лазане. У паскораным разглядзе справы перад Алімпіядай CAS адмовіў, слуханне адбылося 7 лістапада ў Швейцарыі. Істцом да Міжнароднай федэрацыі каноэ выступіў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

Некалькі дзён таму Антыдопінгавае агенцтва Францыі закрыла расследаванне адносна чатырох беларускіх весляроў.

Адзначаецца, што суд задаволіў апеляцыю беларускага боку з-за недастатковых доказаў віны з боку ICF.

belta.by