Чарговы поспех „Ягелоніі”



Беластоцкая “Ягелонія” святкавала заслужаную перамогу ў матчы з “Рухам” у матчы пятага тура чэмпіянату Польшчы 2:1. Калі б у канцоўцы падначаленыя Міхала Пробежа былі больш эфектыўнымі, то лічбы на табло былі б куды больш буйнымі. Перамогу ж “Язе” прынёс гол эстонскага легіянера Канстанціна Васільева, які і пасля пераходу з “Пяста” працягвае даказваць, што з’яўляецца адной з лепшых дзясятак экстракласы. Дзякуючы перамозе “Ягелонія” выйшла на чацвёртае месца ў табліцы, а ў наступным туры сустрэнецца ў Кракаве з “Краковіяй”

Беларускае Радыё Рацыя