Чэмпіянат Польшчы BMX, Беласток 2016



У Беластоку пачаўся ХІ чэмпіянат Польшчы BМХ. Беластоцкая вела-рампа – самая маштабная ў Польшчы падобная прылада для экстрэмальнага роварнага катання.

Кажа арганізатар спаборніцтваў Бартэк Абуковіч:

Фота Васіля Кроквы.

Чэмпіянат Польшчы BMX, Беласток 2016 – гэта цыклічнае мерапрыемства, накіраванае на прадстаўленне найбольш таленавітых спартоўцаў і выяўленне чэмпіёна Польшчы ў дысцыпліне ВМХ. Конкурс на працягу многіх гадоў збірае лідараў BMX-vert з усёй Польшчы і не толькі.

dsc00156

У гэтым годзе арганізатыры абяцаюць сапраўднае спартовае шоў. Кваліфікацыі пройдуць у пятніцу, а ў суботу – фінал. Спартовыя спаборніцтвы адбываюцца каля Ратушы на рынку Касцюшкі. 

Беласток з 90-х гадоў не толькі калыска польскага BMXa, але і горад, з якога ўсё пачалося.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы