ЧС па снукеры: пара чвэрцьфіналаў



У брытанскім Шэфілдзе ў разгары чэмпіянат свету па снукеры – найбольш відовішчным відзе більярду. У 1/4 фіналу выйшлі 5 прадстаўнікоў Англіі, па адным – Шатляндыі, Аўстраліі і Кітаю. На папарядніх стадыях выбылі чатыры чэмпіёны свету ранейшых гадоў: валіец Марк Уільямс адсеяўся ў 1/16-й, а шатляндцы Грэм Дот, Джон Хігінс і мінулагодні лаўрэат Марк Сэлбі – у 1/8-й.

Першыя сэсіі чвэрцьфіналу пасаромілі скептыкаў і дасведчаных прагназістаў. Вось іх вынікі: Сцюарт Бінэм (Англія) – Роні О’Сайліван (Англія) – 5:3, Шон Мёрфі (Англія) – Энтані Макгіл (Шатляндыя) – 4:4, Бары Хоўкінс (Англія) – Ніл Робэртсан (Аўстралія) –  5:3, Джад Трамп (Англія) – Джуньху Дзін (Кітай) – 6:2. На гэтай стадыі матчы гуляюцца да 13 перамог, так што ўсё асноўнае змаганне яшчэ наперадзе.

З васьмі чвэрцьфіналістаў раней чэмпіёнамі свету былі О’Сайліван – пяць разоў, Робэртсан і Мёрфі – па адным.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя