ЧС па снукеры: Шон Мёрфі адной нагой у фінале



У брытанскім Шэфілдзе набліжаецца да развязкі чэмпіянат свету па снукеры. Адзін з паўфіналаў мог завяршыцца датэрмінова – Шон Мёрфі мае вялізную перавагу над Бары Хоўкінскам і мог укласьціся ў тры, а не чатыры запланаваныя сэсіі. Пасля трох лік 16:8 на карысць Мёрфі (паўфіналы гуляюцца да 17 выйграных партый). Толькі ў трэцяй сэсіі Хоўкінс здолеў зрабіць лік больш-менш прыстойным, выйграўшы адрэзак 5-3.

Дагульванне гэтага матчу стане простай фармальнасцю. Тым больш, што Шон Мёрфі паказвае цягам усяго турніру экстра-класную гульню – пацверджаннем таму ажно 5 сенчуры –  соценных брэйкаў – у паўфінальнай сустрэчы.

У іншым паўфінальным матчы Джад Трамп пакуль не пацвярджае свайго фаварыцкага статусу. Наперадзе пасля дзвюх сэсій Сцюарт Бінэм – 9:7. Тут усё асноўнае змаганне яшчэ наперадзе.

Беларускае Радыё Рацыя