Дар’я Домрачава нарадзіла дачку



Лідар беларускай біятлоннай зборнай, алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава раніцай 1 кастрычніка нарадзіла дачку. Інфармацыя пра гэта ўжо з’явілася ў СМІ. Бацька дзіцяці — знакаміты нарвежскі біятланіст і муж Домрачавай Оле-Эйнар Б’ёрндален.

domracheva_berndalen160405-qkzt6

Вядома, што нараджала Домрачава ў шостым радзільным доме Менска, у палаце павышанай камфортнасці. Разам з тым у самім раддоме пакуль ад каментароў адмаўляюцца.

5 красавіка гэтага года Оле-Эйнар Б’ёрндален на прэс-канферэнцыі ў Осла паведаміў, што ён і Дар’я чакаюць дзіця — у кастрычніку ў пары павінна нарадзіцца дзяўчынка. На сваім сайце Домрачава напісала, што „гэта падзея запланаваная і вельмі жаданая”. „Сёння — гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці!” — адзначыла біятланістка.

БелаПАН