«Дынама» Менск страціла шанцы на выхад з групы Лігі Еўропы



У матчы 4-га тура групавога раўнду Лігі Еўропы менскае «Дынама» ў Барысаве саступіла іспанскаму «Вільярэалу» – 0:2.

Такім чынам, падапечныя Вука Рашавіча страцілі шанцы на выхад з групы. На рахунку беларускага клуба 0 ачкоў пасля 4 матчаў. У «Вільярэала» – 9 ачкоў.

На групавой стадыі Лігі Еўропы менскаму «Дынама» засталося правесці дзве гульні: супраць «Рапіда» і «Вікторыі».