Дзевяць год гарадзенскай школе капоэйра



Гарадзенскія аматары капоэйры, бразільскага баявога мастацтва, адзначылі дзявятую гадавіну школы капоэйра ў горадзе над Нёманам. Школа капоэйры збірае аматараў гэтага мастацтва, і спалучае ў сабе танец, акрабатыку і гульню. Усё гэта адбываецца пад гукі бразільскай музыкі.

Пра школу распавядае адна з заснавальніц Яўгенія Рамановіч:

– Мы працуем як філіял бразільскай школы, а яна называецца “Фікаш”. Гэтая школа прадстаўлена ў Менску. Мы адзіны філіял у Гародні. Трэнірюуцца хлопцы ў Доме 46. У нас ёсць дзіцячыя і дарослыя групы. Любы чалавек можа прыйсці і паспрабаваць. Але няшмат людзей застаецца, таму што гэта вельмі спецыфічнае баявое мастацтва. Яно з музыкай, танцамі. Там трэба быць дастаткова разняволеным.

Свята капоэйра адзначылі адмысловай вялікай трэніроўкай ў Доме 46 і  святам з гульнямі ў клубе Партал.

Беларускае Радыё Рацыя