Дзмітрый Пракапенка: Бацька варты таго, каб яго імя ўшанавалі



19 лістапада ў Менску адбудзецца футбольны матч Памяці Аляксандра Пракапенкі. А 16 лістапада гэтаму выдатнаму футбалісту менскага “Дынама” споўнілася б 63 гады…

4_pro

У сетцы інтэрнэт адкрыўся адмысловы праект “Народны Футбаліст” , прысвечаны легендарнаму футбалісту, які трагічна загінуў у 36-гадовым узросце. Адзін з аўтараў праекта – Дзмітрый Пракапенка – родны сын знакамітага гульца.

“Я жыву ў ЗША, але хачу, каб у Беларусі пра бацьку ў людзей засталася добрая памяць, – кажа Дзмітрый. – Мы збіраемся пра яго выпусціць кнігу, зняць дакументальны фільм… Увогуле, я лічу, что бацька быў таленавіты футбаліст і паважаны чалавек, які варты таго, каб яго добрае імя ўшанавалі”.

19 лістапада запланаваны дабрачынны матч паміж ветэранамі менскага «Дынама» і зоркамі беларускай эстрады «Арт-Старс». Усе сабраныя сродкі пойдуць на развіццё гэтага праекта.

А вашай увазе прапаноўваем раней невядомыя для грамадскасці фотаздымкі з сямейнага альбома сям’і Пракапенкі…

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя