Дзяўчыны з ФК „Мінск” выбылі з Лігі чэмпіёнаў УЕФА



У Даніі завяршыўся матч у адказ 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА сярод жаночых каманд, у якім мясцовая „Фартуна” без праблем разабралася з „Мінскам” з лікам 4:0.

Не змаглі прыняць удзел у гульні траўмаваныя Марыя Сазонава і Улік Сандэй.

У першым паядынку дацкі клуб таксама апынуўся мацней – 2:0. Такім чынам беларуская каманда выбыла з Лігі чэмпіёнаў.