East Judo Open у Беластоку



80 маладых спартсменаў з Беларусі (Гародня, Менск) удзельнічаюць у Беластоку ў турніры East Judo Open.

DSC02574

Беларусы выступаюць амаль ва ўсіх узроставых і вагавых катэгорыях.

– Прыехалі з Беларусі, з горада Гародні, прывезлі 40 дзяцей рознага ўзросту. У нас спартовая школа адзінаборстваў у Гародні.

– Мне тата прапанаваў, я пачала займацца, мне спадабалася. Шмат цікавага, знайшла шмат сяброў новых.

– Чэмпіён Рэспублікі Беларусь, спартакіяду выйграў. Часта ў прызёрах, ездзім у Польшчу часта на гэты турнір.

– Ставяцца да спаборніцтваў прафесійна, ведаюць навошта прыязджаюць.

Турнір East Judo Open праходзіць у спартовай зале Палітэхнічнага інстытута ў Беластоку. У нядзелю выступяць старэйшыя спартоўцы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара