Эфектны камбэк менскага „Дынама”



У чарговым матчы Кантынентальнай Хакейнай Лігі менскае „Дынама” на сваім лёдзе ў драматычным змаганні адолела навасібірскую „Сібір” – 5:4. Вікторыі зубры дамагліся толькі ў авертайме. Цягам гульні бела-блакітныя „гарэлі сінім агнём”, саступаючы о:3, а потым 3:4. Але ўсё ж жынамаўцы змаглі адыграцца, выявілі волю да перамогі і ў авертайме даціснулі суперніка. Вырашальная шайба на рахунку легіянера Мэта Элісана. Гэты форвард адзначыўся дублем у паядынку. Па адной шайбе ў гаспадароў закінулі тры „К” – Камароў, Кулакоў і Кавыршын.

Пасля 8 сустрэч дынамаўцы набралі 13 ачкоў і займаюць 10-е месца ў Заходнім дывізіёне КХЛ. Аднак каманда мае пару гульняў у запасе і мае шанцы хутка ўзняцца ў зону плэй-оф.

Беларускае Радыё Рацыя