ФІФА пашырае колькасць удзельнікаў чэмпіянатаў свету



У аўторак, 10 студзеня, на Радзе ФІФА ў Цюрыху будзе афіцыйна абвешчана пра пашырэнне колькасці каманд — удзельніц чэмпіянату свету па футболе да 48.

Рашэнне пра змену фармату правядзення адборачнага турніру будзе прымацца ў сакавіку 2017 года. У прыватнасці, вясной будзе абмяркоўвацца пытанне аб колькасці каманд ад кожнага кантынента. Мяркуецца, што для Еўропы будзе выдзелена 16 квотаў (сёння 13).

Прадугледжваецца, што на ЧС 48 каманд будуць падзеленыя на 16 груп, па тры зборныя ў кожнай. У плэй-оф будуць выходзіць па 2 наймацнейшыя каманды з кожнай групы. Новы фармат мундыяляў будзе з 2026 года.

Павелічэнне колькасці краін — удзельніц чэмпіянату свету было адным з галоўных перадвыбарных лозунгаў дзеючага кіраўніка ФІФА Джані Інфанціна.

У фінальных стадыях чэмпіянатаў свету з 1982 па 1994 гг. гуляла 24 зборныя. З 1998 г. — 32, якія разбіваюцца на восем групаў па чатыры каманды. Па дзве каманды з групы выходзяць у 1/8 фіналу.

Таксама 32 зборныя возьмуць удзел у фінальнай стадыі ЧС 2018 года, якая пройдзе ў Расеі.

Нагадаем, што Беларусь трапіла ў адну групу з Францыяй, Нідэрландамі, Швецыяй, Балгарыяй і Люксембургам.

nn.by