Французы разграмілі беларусаў на Еўра-2016



Зборная Беларусі разгромна прайграла французам у стартавым матчы асноўнага раўнда чэмпіянату Еўропы – 23:34.

Правальнай атрымалася для беларусаў першая палова гульні, калі французы проста не далі ніякіх шанцаў усумніцца ў сваёй перавазе. Як вынік – 5:20 і сумны настрой заўзятараў.

У другім тайме трэнер беларусаў Юрый Шаўцоў даў адпачыць лідарам каманды, французы таксама гулялі сваім другім складам і „-15″ пераўтварыліся ў „-11″.

Наступны паядынак беларуская зборная правядзе 25 студзеня супраць палякаў, а 27 студзеня завершыць другі раўнд сустрэчай з македонцамі.