Футбалісты „Ягелоніі” саступілі „Гурніку”



Футбалісты „Ягелоніі” не змаглі перамагчы ў Беластоку „Гурніка” Забжэ ў матчы футбольнай лігі Польшчы. У 18-м туры чэмпіяната краіны беластоцкая каманда саступіла перадапошняй камандзе лігі 2-3. Сустрэча пачалася для „Ягі” вельмі добра. На чацвёртай хвіліне гол забіў Пшэмыслаў Франкоўскі. Аднак апошняе слова належала футбалістам „Гурніка”, – кажа трэнер „Ягелоніі” Міхал Пробеж:

–  Быў шанц, што тыдзень мы закончым паспяхова, але так не сталася. Мы разлічвалі на іншы вынік, было б добра, калі б мы перамаглі ва ўсіх трох матчах. Цяпер нам трэба засяродзіцца, каб здабыць ачкі ў наступных гульнях – каб яшчэ пазмагацца за „васьмёрку”.

Каманда „Ягелоніі” знаходзіцца на 11-м месцы ў чэмпіянаце Польшчы з 21 ачком. Чарговы матч футболнай лігі Польшчы беластачане правядуць з „Рухам” Хожув у пятніцу.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя