Гандбольны СКА адпускае лідараў



У складзе гандбольнага менскага СКА, які стаў сярэбраным прызёрам мінулага першынства краіны і заняў другое месца ў розыгрышы нацыянальнага кубку, адбудуцца значныя змены.

Клуб пакідаюць ажно тры гульцы нацыянальнай дружыны. Распасоўнік Барыс Пухоўскі прадоўжыць кар’еру ва Украіне ў запарожскім „Маторы”. Брамнік Іван Мацкевіч пераходзіць у румынскую „Сцяуа” з Бухарэста. Нарэшце паўсярэдні Віктар Зайцаў пераязджае ў пецярбургскую „Няву”.

З іншых лідараў у СКА застаюцца Іван Броўка, Вадзім Гайдучэнка, Мікіта Вайлупаў, Арцём Падасінаў і Кірыл Князеў, якія падпісалі з клубам новыя пагадненні.

Беларускае Радыё Рацыя