Гарадзенскі „Нёман”: „першая кроў”



Гарадзенскі футбольны „Нёман” нарэшце парадаваў сваіх заўзятараў першай перамогай у бягучым чэмпіянаце краіны. На сваім полі падначаленыя Сяргея Саладоўнікава перамаглі аднаго з лідараў першынства мікашэвіцкі „Граніт” – 2:0.

У першым тайме нёманцы мелі некалькі добрых момантаў, але не скарысталіся імі. На 58-й хвіліне Цярэнці Луцэвіч галавой зрэзаў мяч у сваю браму. А на 86-й свой першы мяч у вышэйшай лізе за асноўны склад забіў Аляксандр Ядэшка.

Салігорскі „Шахцёр” дома адолеў жодзінскае „Тарпеда” – 3:1. Лік у першым тайме адкрыў украінец Васіль Кобін, аўтазаводзец Дзмітрый Шчэгрыковіч яго параўняў, прычым далёкім стрэлам з цэнтральнага кругу, а на 43-й хвіліне Дзмітрый Камароўскі зноў вывеў салігорцаў наперад. Незадоўга да заканчэння спаткання Мікалай Януш замацаваў перавагу гаспадароў.

Чэмпіён і лідар барысаўскі БАТЭ задаволіўся мнімальнай вікторыяй над „Мінскам” – 1:0. Гол на свой рахунак на 74-й хвіліне запісаў Міхаіл Гардзяйчук. Яшчэ ў адным матчы зышліся клубы абласных цэнтраў. ФК „Гомель” быў мацнейшы за ФК „Віцебск” – 2:0 (галы – Аляксей Цяслюк, 36-я, Аляксандар Янчанка, 65-я, два асістэнцкія балы зарабіў Генадзь Блізьнюк).

Наперадзе ў чэмпіянаце па-ранейшаму БАТЭ – 20 ачкоў, „Шахцёр” мае ў сваім актыве 16.

Беларускае Радыё Рацыя