Гарадзенскія „Варвары” перамаглі менскіх „Паганцаў”



Гульнёй паміж гарадзенскімі “Варварамі” і менскімі “Паганцамі” ў горадзе над Нёманам на афіцыйным узроўні дэбютаваў амерыканскі футбол. Гарадзенцы перамаглі з лікам 28:24. Матч адбыўся ў межах усходняй лігі амерыканскага футбола і, па словах абаронцы каманды “Варвары” Ягора Ляткоўскага, прадэманстраваў, што ў гэтага віда спорта ў Гародні добрыя перспектывы.

– Ён на самой справе вельмі дынамічны. Хоць у ім увесь час адбываюцца пярэрвы. Але яны не працяглыя. А калі ідзе непасрэднае дзеянне, рух, то гульня адбываецца на ўсе 100 адсоткаў. То бок кожны гулец на полі выкладваецца на 100 адсоткаў. Усё адбываецца вельмі хутка і відовішчна.

Усходняя ліга амерыканскага футбола, у якой гуляюць гарадзенскія “Варвары”, аб’ядноўвае 9 каманд з Беларусі, Расеі, Латвіі і Эстоніі. Гэта была другая афіцыйная гульня маладой гарадзенскай каманды. Сваю першую гульню футбалісты з берагоў Нёмана прайгралі віцебскім “Рысям”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня