Гісторыя гарадзенскага футбола ў міжваенны перыяд



Журналіст Руслан Кулевіч, які спецыялізуецца на спартовай тэматыцы, зняў дакументальны фільм пра гісторыю футбола на Гарадзеншчыне ў міжваенны перыяд.

Маладзён ужо некалькі год цікавіцца гісторыяй спорту ў Гародні і вынікам яго даследванняў сталі гістарычныя артыкулы ў гарадзенскай прэсе.

Руслан Кулевіч распавёў пра тое, як узнікла ідэя і хто дапамагаў у стварэнні фільма, які быў зняты гарадзенскім тэлебачаннем:

– Я вырашыў узяць футбол, стаў шукаць, сталі з’яўляцца дзеці футбалістаў, людзі з Ізраілю адгукнуліся і са Злучаных Штатаў. У Ізраілі ёсць такі музей „Яд ва-Шэм”, які вельмі дапамог фотаздымкамі. Калі пра польскія каманды мы праз Польшчу можам знайсці здымкі і яшчэ нейкія ўспаміны пра футбол, то пра яўрэйскі футбол у горадзе вельмі праблематычна было нешта знайсці.

Дапамогу ў стварэнні фільма аказаў гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін. Па словах Руслана, асноўнымі моцнымі камандамі, якія змагаліся паміж сабой, былі яўрэйская „Макабі” і польская „Крэсовія”.

3 4

Журналіст кажа, што прадстаўнікі гарадзенскага тэлебачання ў апошні момант змянілі канцэпцыю фільма ў якім змешчана толькі невялікая частка матэрыялаў сабраных Русланам.

2 1

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня