ГК „Лагроньё” перарваў пераможную серыю БГК імя Мяшкова



У рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў БГК імя Мяшкова прайграў іспанскаму „Лагронью” – 31:33.

Такім чынам, берасцейскі клуб упершыню прайграў у новым сезоне Лігі чэмпіёнаў. Да гэтага БГК тройчы запар перамог. Пасля паразы беларускі клуб апусціўся на другое месца ў турнірнай табліцы, прапусціўшы на першае іспанцаў.

Наступным супернікам берасцейцаў будзе партугальскі „Порту”. Гульня адбудзецца 17 кастрычніка.