Глеб і Корсак працягнулі кантракты з „Крумкачамі”



Нападнікі Вячаслаў Глеб і Сяргей Корсак працягнулі свае кантракты c „Крумкачамі„, паведамляе афіцыйны сайт менскага клуба.

Вячаслаў Глеб працягне выступаць за „крумкачоў” да канца цяперашняга сезону. Новае пагадненне з Сяргеем Корсакам разлічана да канца сезона-2017.

Вячаслаў Глеб пачаў гуляць за „Крумкачоў” у дэбютным сезоне каманды ў вышэйшай лізе. За першы круг чэмпіянату нападнік адзначыўся трыма галамі ў 15 матчах. Сяргей Корсак праводзіць свой другі сезон у „Крумкачоў”. Гулец прыйшоў у каманду летам 2015 года, у вышэйшай лізе Сяргей Корсак запісаў на свой рахунак 2 галы.