Грабарэнка падпісаў кантракт з «Таронта»?



Вядомы паўночнаамерыканскі журналіст Джэймс Міртл у сваім Твітары напісаў, што абаронца зборнай Беларусі Раман Грабарэнка стаў гульцом «Таронта».

„Нью-Джэрсі Девілз” ўлетку не працягнулі кантракт з беларусам, пасля чаго хакеіст стаў неабмежавана вольным агентам.

У мінулым сезоне Грабарэнка правёў 47 сустрэч за «Олбані Девілз» (АХЛ) і набраў 9 (5+4) балаў пры паказчыку карыснасці «-9» і 42 хвілінах штрафу. У сезоне 2014/15 наш абаронца дэбютаваў у НХЛ.

belarushockey.com