Грамадскі актывіст з Ліды здабыў 2 месца на Кіеўскім марафоне



У чатырох бегавых марафонах удалося паўдзельнічаць грамадскаму актывісту, старшыню лідскай раённай рады Таварыства беларускай мовы Лявону Анацку.

Для яго, гэта спосаб перамяніць свет для сябе.

Лявон Анацка кажа, што прафесійна бегам ніколі не займаўся:

 Гэта дае тое, што я цяпер маю нейкі настрой, у мяне больш сілаў, нават каб выконваць сваю працу, сваю прыватную дзейнасць і грамадскую. Мне гэта дапамагае дзейнічаць на ніве адраджэння беларускай мовы. Спачатку людзі пасмейваліся, а цяпер глядзяць, я і медальку прывёз. Нехта зайздросціць, нехта злараднічае, але калі хлопцы п’юць піва, а потым ходзіць па паліклініках і аптэках, дык мне гэта ня трэба.

З апошняга марафону, які прайшоў ў верасні ў Кіеве, Лявон Анацка прывёз медаль за другі вынік ў сваёй узроставай катэгорыі, а таксама, паводле агульнага заліку, быў шостым.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня