Ігар Стасевіч прызнаны лепшым футбалістам Беларусі



Паўабаронца БАТЭ і зборнай Беларусі Ігар Стасевіч стаў лепшым гульцом Беларусі ў 2015 годзе. Прыз гульцу на цырымоніі закрыцця сезона „Зорны мяч” уручыў галоўны рэдактар ​​”Прэсбола” Сяргей Кайко. Другое месца дасталася хаўбеку „Растова” Цімафею Калачову. Трэцяе – галкіперу „Атрамітаса” Андрэю Горбунову.

„Прэсбол” сумесна з Беларускай федэрацыяй футбола вызначыў лепшых футбаліста і трэнера Беларусі, а таксама лепшага гульца нацыянальнага чэмпіянату, апытаўшы 428 рэспандэнтаў (у лік якіх увайшлі прадстаўнікі СМІ, трэнеры, гульцы, арбітры).

Кожны рэспандэнт называў тройку лепшых, на яго думку, футбалістаў Беларусі ў 2015 годзе. Прычым той, каго апытаны ставіў на першае месца, атрымліваў тры ачкі, на другое – два, на трэцяе – адно.

Стасевіч