Ілья Івашка прабіўся ў 1/8 фіналу турніру ў Кітаі



Беларус Ілья Івашка (179-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова пачаў выступленне на тэнісным турніры ў кітайскім Цындаа (прызавы фонд – $125 тыс.).

Сёння ў першым паядынку беларус перамог кітайскага тэнісіста Чжан Цзэ (203-і нумар рэйтынгу АТР) – 4:6, 6:1, 6:2. Цяпер у матчы 1/8 фіналу Ілья Івашка сустрэнецца з сербскім тэнісістам Янкам Тыпсаравічам (89). Яшчэ адзін беларус Аляксандр Буры не змог прайсці ў асноўную сетку адзіночнага разраду, уступіўшы ў трэцім крузе кваліфікацыі прадстаўніку Канады Феліксу Огер-Альясіму – 2:6, 2:6. Сёння Аляксандр Буры і ўкраінец Дзяніс Молчанаў у першым матчы парнага разраду згуляюць з нямецкім дуэтам Андрэс Майс / Оскар Отэ.

На турніры ў Манака (прызавы фонд – 4,2 млн еўра) беларус Максім Мірны і канадзец Даніэл Нестар не змаглі выйсці ў чвэрцьфінал, прайграўшы італьянска-швейцарскаму тандэму Фабіа Фаньіні / Стэн Ваўрынка – 4:6, 6:7 (2:7).

belta.by