“Калеяж” (Чаромха) перамог “Крыпнянку” (Крыпна) – 3:0



Каля 300 заўзятараў футбольнай каманды “Калеяж” (Чаромха) прыйшло на адкрыццё новага сезона і новай футбольнай пляцоўкі.

DSC08077

У першым матчы на сваім полі каманда з “Калеяж” (Чаромха) перамагла “Крыпнянку” (Крыпна) 3:0. Гульцы “Калеяжа” ўпершыню мелі магчымасць згуляць на адрамантаванай пляцоўцы.

На стадыёне зрабілі новы гардэроб для гульцоў, арашэнне пляцоўкі ды пасеялі новую траву. Гульні футбалістаў абодвух каманд суправаджала гарачая падтрымка заўзятараў.

Футбаліст Марцін Аляксеюк “Калеяж” (Чарэмха): – Першая палова была складанай, трэба было спазнаць суперніка. Поле, як бачым, добрае, мяч перадаваўся добра – добра гралася. Было шмат добрых сітуацый, добрая атмасфера на трыбунах.

“Калеяж” (Чаромха) сёлета выступае ў акруговым дывізіёне. Чарговы матч у Добжыневе з мясцовай “Каронай” адбудзецца 30 жніўня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара