Каманда з Падляшша перамагла ў ЧС па футболе ў гразі (абноўлена)



 

Чэмпіён свету па футболе ў гразі – з Падляшша. Каманда “Torfowy Dr Tusz” заваявала залаты медаль у спаборніцтвах у Турцыі. Футбалісты ехалі на турнір з надзеяй на кубак, але ставіліся да імпрэзы асцярожна – так казаў перад выездам Мацей Рант.

Першы раз удзельнічаем у чымсьці падобным. Адчуваем сябе камандай. Вядома, што могуць быць дружыны і лепшыя за нас. Таму нават прайграць – нясорамна. Гэта такама досвед.

Аднак лепшых не было, і “Торфавы доктар Туш” у фінале перамог англічан з лікам 1:0. Удзельнікі падляшскай каманды не толькі гуляюць у футбол у гразі, але таксама яго папулярызуюць. Працягвае Мацей Рант:

Дзякуючы нашым намаганням наш рэгіён з’яўляецца адным з найлепшых, калі гаварыць пра футбол у гразі. І будзем надалей рабіць усё, каб Падляшша было сталіцай такога футболу.

“Торфавы доктар Туш” заваяваў залаты медаль чэмпіянату.

11393342_1457463607899024_1437970968779964577_o

11426197_1457463664565685_1179156341995537100_oФота з facebook.com

25-га ліпеня ў Чаромсе дзякуючы ініцыятыве футбалістаў пройдзе турнір, у якім удзел прыме таксама чэмпіён Беларусі. А падляшскіх чэмпіёнаў свету будзем сустракаць заўтра ў 14:10 на аўтавакзале ў Беластоку.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

* * *

Каманда з Падляшша выступіць на чэмпіянаце свету ў Турцыі. “Торфовы доктор туш” пазмагаецца за залаты медаль Swamp Soccer World Cup на  чэмпіянаце свету па футболе ў гразі, які праходзіць сёння ў Стамбуле.

Футбалісты з Падляшша з’яўляюцца адзінымі прадстаўнікамі Польшчы на гэтым асаблівым турніры.

Гаворыць Мацей Рант з каманды “Торфовы доктор туш”:

– Ідзеш на брамніка, а замест мяча кідаеш яму ў вочы граззю. Ён нічога не бачыць, але усё ж такі спрабуе бараніць брамку і таксама забрызгвае цябе.  У выніку ляжыш ты каля мяча, ляжыць брамнік, і ніхто нічога не бачыць. І адна каманда крычыць “бі!”, другая крычыць”барані!”.

– Футбол у гразі не ідзе ні ў якое параўнанне са звычайным футболам. Ён патрабуе неверагодных высілкаў. Мы едзем на мундыяль у Стамбул і мэта ў нас адна – золата!

Чэмпіянат  свету па футболе ў гразі праходзіць на беразе Чорнага мора ў Стамбуле. Чэмпіянат праходзіць з 2006 года, да гэтага часу заўжды праходзіў у Шатландыі.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота каманды „Torfowy Dr Tusz”