Каміла Ліцьвінка: Шкада, што не хапіла 2 см!



Каміла Ліцьвінка заваявала чацвёртае месца ў скачках у вышыню на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне з вынікам 1.99. Цяпер вярнулася на Падляшша.

DSC09051

Каміла Ліцьвінка, якая прадстаўляе клуб “Падляшша Беласток” сустрэлася з уладамі ваяводства і горада, а таксама з маладымі спартоўцамі. Хоць чэмпіянат у Пекіне адбыўся амаль тыдзень таму, эмоцыі застаюцца надоўга, кажа спартоўка:

– Чацвёртае месца… Да медаля заставалася зусім мала, але я  задаволеная сваім выступленнем, усталяваны рэкорды Польшчы на стадыёне. Шкада, што не змагла здабыць гэтых 2 сантыметраў. Але нічога, наперадзе яшчэ два старты, і я спадзяюся, што там усё атрымаецца.

Каміла пачала трэніравацца ў родным Бельску-Падляшскім. Цяпер Каміла Сцепанюк, бо так гучыць яе дзявочае прозвішча, прадстаўляе клуб “Падляшша Беласток”. Яе трэнерам з’яўляецца муж Міхал Ліцьвінка. Чэмпіёнцы належаць рэкорды Польшчы на стадыёне 1,99 метра і ў закрытым памяшканні 2,02 метра.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара