Канада перамагла Расею ў паўфінале ЧС па хакею



Хакейная зборная Канады здзейсніла ўражвальны камбэк у паўфінале хакейнага чэмпіянату свету. Пасля двух перыядаў на лёдзе нямецкага Кёльну наперадзе былі расейцы з лікам 2:0. Гульня была роўнай, але Расеі ўдаліся дзве прыгожыя выніковыя камбінацыі.

А вось трэці перыяд прайшоў пры поўнай перавазе Канады. Ужо на 17-й секундзе заключнага адрэзку „клёнавыя лісты” высілкамі Шайфлі скарацілі розніцу ў ліку. На 56-й МакКінан параўняў лічбы на табло. Яшчэ праз дзве хвіліны О’Райлі вывеў наперад ужо Канаду. А на 59-й Куцюр’е даслаў шайбу ўжо ў пустую брамку расейцаў – выніковыя 4:2 на карысць Канады.

Супернікам Канады ў фінале 21 траўня стане Швецыя, якая дастаткова ўпэўнена адолела ў паўфінальным паядынку дружыну Фінляндыі – 4:1.

Беларускае Радыё Рацыя