Канадскі абаронца будзе гуляць за менскае «Дынама»



Канадскі абаронца Марк-Андрэ Граньяні працягне кар’еру ў менскім «Дынама», паведамляе Афіцыйны сайт КХЛ.

29-гадавыя хакеіст мінулы сезон правёў у сістэме «Нью-Джэрсі Дэвілз», згуляўшы 4 матчы і не набраўшы ніводнага дзейснага ачка. За «Олбані» у АХЛ Граньяні ў 68 сустрэчах выбраных набраў 34 (1 + 33) балы.

Раней Граньяні ужо выступаў у КХЛ, калі ў сезоне-2013/14 бараніў колеры пражскага «Льва».

Таксама варта адзначыць, што Граньяні быў партнёрам беларускага абаронцы Рамана Грабарэнкі па «Олбані».