Кацярына Вандар’ева: Я не маю ніякага дачынення ні да апазіцыі, ні да Пагоні



Чэмпіёнка свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Кацярына Вандар’ева пракаментавала публікацыі ў СМІ сваёй фатаграфіі, дзе яна ў майцы з выявай «Пагоні».

Вандар'ева

«Хачу развеяць некаторыя брудныя чуткі, якія актыўна «гуляюць» на прасторах інтэрнэту пра мяне ў апошнія дні. Нядаўна на старонках некаторых апазіцыйных газет і інтэрнэт парталаў з’явіўся артыкул, дзе выкарыстаны спампаваныя з інтэрнэту мае фота. Сэнс артыкула: Вандар’ева носіць майку з гербам «Пагоня» і значыць яна «наша» «апазіцыянерка». Далей ідзе спасылка на Інстаграм аднаго дзіўнага чалавека, які гэтыя фота знайшоў у інтэрнэце і патрэбным спосабам пракамэнтаваў. Дык вось я не маю ніякага дачынення ні да апазіцыі, ні да герба „Пагоня”, як яе знаку. Ніякім бокам я ніколі не тычылася палітыкі, і сувенірная прадукцыя на мне ніколі не мела стаўленне да герба „Пагоня” ў плане апазіцыі.

Я займаюся спортам, дабрачыннасцю, сваім асабістым жыццём, працай, чаго і ўсім жадаю. А тых, хто сочыць за маімі інтэрв’ю, у тым ліку і на расейскіх сайтах вельмі настойліва прашу чытаць толькі тыя артыкулы, якія я сама асабіста выкладваю ў сацсеткі, бо 60% „інтэрв’ю са мной” з’яўляецца поўнай выдумкай жоўтых СМІ. Гэтыя СМІ не звяртаюць ніякай увагі, на фота якое ўжо некалькі гадоў стаіць на галоўнай старонцы ў мяне ў Фэйсбуку і якое відавочна супярэчыць таму, што яны прыдумляюць, запісваючы мяне ў шэрагі апазіцыі. Спрабуючы дамагчыся папулярнасці і атрымаць замежныя гранты, змагаючыся «з дыктатурай», гэтыя СМІ не грэбуюць выкарыстоўваць хлусню і паклёп. Спрабуюць знайсці ПАЛІТЫКУ нават там дзе яе няма і быць не можа. Пад кожным такім смажаным артыкульчыкам размяшчаюць каментары толькі тых, хто падтаквае, але ніколі мадэратары такіх «дэмакратычных» СМІ не прапускаюць каментары людзей, якія выкрываюць гэтую хлусню і выказваюць сваю нязгоду з ёй. Для мяне існуючы герб, сцяг і гімн маёй краіны святыя. Я для іх дэманстрацыі выйгравала чэмпіянаты. А ўсё астатняе хлусня і выдумкі няўдачнікаў ў жыцці і палітыцы.

Вось цікава гэта мой ліст гэтыя СМІ апублікуюць ці не?»- напісала Вандар’ева ў сваім Facebook.