КДБ: Дар’я Домрачава знаходзілася на службе ў КДБ да чэрвеня 2014 года



Лідар беларускай біятлоннай зборнай, алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава не знаходзіцца на службе ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.

Дар'я Домрачава

Пра гэта 4 траўня паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын, каментуючы інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ напярэдадні, аб тым, што спартсменка з’яўляецца старшым лейтэнантам Камітэта дзяржбяспекі.

Паведамленні аб службе Домрачавай у КДБ з’явіліся са спасылкай на сайт БФСТ „Дынама”, членам якога з’яўляецца славутая біятланістка. У кароткай біяграфіі Домрачавай, размешчанай на гэтым рэсурсе, згадвалася: „Праходзіць службу ў СК КДБ Рэспубліка Беларусь, ст. лейтэнант”. Блізу вечара 3 мая інфармацыя была выдаленая з сайта „Дынама”. Як растлумачылі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў БФСТ, гэта было зроблена ў сувязі з тым, што звесткі састарэлі, „і Домрачава ужо не з’яўляецца членам СК КДБ”.

„Да чэрвеня 2014 года Домрачава знаходзілася на службе ў КДБ, але ў гэты момант Дар’я Уладзіміраўна не з’яўляецца супрацоўнікам ведамства”, — растлумачыў Пабяржын. Звестак пра тое, у якім званні Домрачава знаходзілася на службе і з-за якіх прычын пакінула КДБ, у прэс-службе камітэта не маюць.

На пытанне, хто з іншых вядомых беларускіх спартсменаў знаходзіцца на службе ў КДБ, Пабяржын адказаў: „На жаль, мы не можам распаўсюджваць гэтую інфармацыю”.

belapan.by