Кенійцы – пераможцы V Беластоцкага паўмарафону



Сярод мужчын лепшым з часам 1 гадзіна 6 хвілін быў Сілас Кіпрона То, які ў Беластоку перамог другі раз запар. Найхутчэйшай жанчынай аказалася Хрыстына Мора Ойга. На трэцім месцы сярод жанчын – Вольга Краўцова з Гародні, якая у Беластоку стартавала ўжо чацвёрты раз.

Адзін год была першая, пасля – другая, пазней – чацвёртая. І ў гэтым годзе – трэцяя. Супер! Адзінае, дык гэта надвор’е. Усе гэтыя тыдні было холадна, а зараз рэзка пацяплела. Горача стала. Таму людзі на фінішы ўжо гублялі прытомнасць.

Беластоцкі паўмарафон – гэта самае масавае спартыўнае мерапрыемства ў паўночна-ўсходняй Польшчы. Сёлета на дыстанцыях 5 і 20 кіламетраў стартавала каля 3,5 тысяч чалавек. У мерапрыемстве ўзялі удзел бегуны з 15 краінаў свету, між іншым, з Літвы, Кеніі і Беларусі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара