Хакеісты „Дынама” абыгралі „Нафтахімік” у серыі булітаў



Хакеісты „Дынама” абыгралі „Нафтахімік” у серыі булітаў з лікам 2:1 і займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Менчукі прадаўжаюць рыхтавацца да маючага адбыцца плэй-оф і прадастаўляюць адным ігракам магчымасць адпачыць, іншым – гульнявую практыку. Пасля хваробы вярнуўся настаўнік „зуброў” Крэйг Вудкрафт. Аднак выдаць такі ж бліскучы паядынак 14 лютага мінчанам не ўдалося. „Нафтахімік” перад стартам у Мінску яшчэ захоўваў шанцы на васьмёрку мацнейшых ва Усходняй канферэнцыі і таму пастараўся атрымаць ачкі ў выязной сустрэчы.

Ніжнякамцы добра вядомы сваім уменнем гуляць ад абароны. Хоць першы перыяд гульні быў багаты менавіта на атакуючыя дзеянні абедзвюх каманд. Вострыя выхады двух нападаючых на аднаго абаронцу назіраліся не аднойчы. У адзін з момантаў Аляксандр Мацярухін, знаходзячыся каля пустога кута варот гасцей, не змог трапіць па шайбе. Рахунак мінчане адкрылі пад канец стартавага перыяду. Галявому эпізоду папярэднічаў момант з парушэннем правіл абаронцам „Нафтахіміка” Андрэем Сяргеевым, які за фол супраць Сяргея Дразда быў выдалены на пяць хвілін і атрымаў дысцыплінарны штраф да канца гульні. У колькаснай большасці дынамаўцы згулялі больш паспяхова. Аўтарам гола стаў Фрэдрык Петэрсан.

Пасля адпачынку падапечныя Андрэя Назарава часцей пагражалі варотам Кевіна Лаланда, які змяніў у матчы Бэна Скрывенса, але перайграць галкіпера мінчан ніяк не ўдавалася. „Нафтахімік” узмацніў націск у зоне гаспадароў пад канец сустрэчы, Андрэй Назараў замяніў варатара шостым палявым іграком.

У выніку хуткая атака гасцей увянчалася дакладным кідком у левую дзявятку варот беларусаў Рыхарда Гюнге – 1:1. У авертайме расійская каманда атрымала добры шанц завяршыць сустрэчу на сваю карысць пасля выдалення ў мінчан Сяргея Касціцына. Аднак рахунак у гэтыя складаныя дзве хвіліны для падапечных Крэйга Вудкрафта не змяніўся.

Пасля 59 гульняў у актыве дынамаўцаў 105 ачкоў. Яны займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Заключны матч рэгулярнага чэмпіянату мінскае „Дынама” правядзе 18 лютага на сваёй пляцоўцы супраць казанскага „Ак Барса”.

belta.by