Хакейная зборная Беларусі зноў не паедзе на Алімпіяду



Зборная Беларусі ў серыі булітаў саступіла камандзе Славеніі ў вырашальным матчы алімпійскай кваліфікацыі 2018. – 2:3. Беларусы занялі другое месца на турніры, аддаўшы суперніку адзіную пуцёўку на Гульні-2018 у Пхенчхане.

Форвард зборнай Беларусі Андрэй Касціцын, які не рэалізаваў свой буліт, пракаментаваў паразу ў вырашальным матчы Алімпійскай кваліфікацыі:

 Дапусцілі памылкі, якія не павінны былі дапускаць. Славенцы скарысталіся гэтымі момантамі, якія і рэалізавалі. У выніку нам давялося адыгрывацца, гэта заўсёды непрыемна.

– Нерэалізаваны буліт – самы крыўдны момант у вашай кар’еры?

У маёй кар’еры шмат крыўдных момантаў. Гэта не самы крыўдны, але самы непрыемны на дадзены момант – мы прайгралі алімпійскую пуцёўку.