ХІ суперфінал топлігі амерыканскага футболу пройдзе ў Беластоку



Гэта будзе вялікае спартыўнае мерапрыемства. У ліпені Беластоку адбудзецца адзінаццаты SuperFinał польскай TopLigi амерыканскага футбола. 16 ліпеня на гарадскім стадыёне сустрэнуцца дзве лепшыя польскія каманды новага сезона, які распачнецца 02 красавіка. Паводле старшыні Польскай лігі амерыканскага футбола Енджэя Стэншэўскага, арганізатары лічаць таксама на зацікаўленне сярод заўзятараў амерыканскага футболу з усходніх краінаў:

— Будзе кампанія пры пасярэдніцтве клубаў, якія дзейнічаюць у гэтай краіне: Украіне, Беларусі, Расеі. Вядома, таксама моцную кампанію мы накіроўваем на заходнія краіны, дзе амерыканскі футбол існуе шмат гадоў, у той жа Нямеччыне больш за 60 000 спартоўцаў, там магутная ліга, але адна з частак нашай непасрэднай кампаніі гэта менавіта клубы з усходу.

Сёлета ў топ-лізе спаборнічаюць 7 камандаў. Сярод іх «Primacol Lowlanders Białystok», якая летась заваявала трэцяе месца ў чэмпіянаце Польшчы. Першы матч «Primacol» зайграе ў суботу ў Гдыні з мясцовымі «Seahawks».

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток