Хіліярд пакідае „Цмокі”



У мінулым сезоне форвард Энтані Хіліард стаў адным з лідараў каманды, двойчы прызнаваўся MVP гульнявога тыдня ў Адзінай Лізе ВТБ, заваяваў золата чэмпіянату Беларусі і выйграў з „Цмокамі” Кубак краіны, а таксама апынуўся лепшым гульцом года па меркаванні заўзятараў, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

У Адзiнай Лiзе ВТБ Энтані згуляў 30 матчаў, дзе набіраў па 14.5 ачка, 5.9 падбора, 2.3 перадачы ў сярэднім за 34.4 хвіліны.