ХК „Дынама-Мінск” вядзе перамовы з фінскім трэнерам



Фінскі трэнер Эркі Вестерлунд можа ўзначаліць менскае „Дынама”.

Вестерлунд лічыцца адным з лепшых тактыкаў ў еўрапейскім хакеі. У 2014 годзе на чэмпіянаце свету ў Менску ён са зборнай Фінляндыі выйграў срэбра, паведамляе «Р-Спорт».

Два апошнія сезоны ён узначальваў хельсінкскі «Йокерыт», абодва разы выводзячы каманду ў плэй-оф. У 2015 годзе «блазны» выйшлі ў чвэрцьфінал, а ў гэтым сезоне саступілі ў першым раўндзе.

У наступным годзе «Йокерыт» будзе трэніраваць Юка Яланен.