Крэйг Вудкрафт – новы трэнер ХК „Дынама” Менск



Канадзец Крэйг Вудкрафт прызначаны новым галоўным трэнерам менскага „Дынама”. Пра гэта паведамляе hcdinamo.by.

46-гадовы Вудкрафт змяніў на пасадзе галоўнага трэнера „бела-блакітных” Андрэя Кавалёва. Канадскі спецыяліст, у бытнасць гульцом выступаў на пазіцыі нападніка, кар’еру трэнера пачаў у сезоне 2014/15. Акрамя таго, Вудкрафт асыставаў Дэйву Л’юісу у нацыянальнай зборнай Беларусі.

У дадзены момант Крэйг Вудкрафт знаходзіцца ў размяшчэнні зборнай Беларусі, з якой неўзабаве адправіцца на чэмпіянат свету ў Маскву і Санкт-Пецярбург.