„Крумкачы” разгромна саступілі менскаму „Дынама” 



У першым таварыскім матчы футбольнага міжсезоння галоўная сенсацыя мінулага чэмпіянату „Крумкачы” саступілі менскаму „Дынама” з лікам 0:5.

Першы тайм прайшоў без галоў, а ў другім дынамаўцы змаглі ўвасобіць сваю перавагу ў забітыя мячы.

футбол

„Крумкачы” цяпер рыхтуюцца да дэбюту ў Вышэйшай лізе. Зараз каманда праводзіць першы збор у Менску, на які прыехалі гульцы з Беларусі, Расеі, Украіны і Кыргызстана.

tut.by