Крывавы матч у Берасці



Берасцейскае „Дынама” на сваім полі саступіла ФК „Крумкачы” – 1:2. Менчукі падняліся на другое месца ў турнірнай табліцы.

«Крывавы» эпізод здарыўся на 31-й хвіліне, калі ў запале барацьбы паўабаронца «крумкачоў» Філіп Іваноў неакуратна сыграў локцем, патрапіўшы ў твар абаронцу берасцейцаў Аляксандру Новіку.

Арбітр паказаў прамую чырвоную картку Іванову. А вось Новік так і не змог працягнуць гульню, абаронцы павезлі са стадыёна на „хуткай”. Згодна з паведамленнем афіцыйнага твітара «Дынама», у футбаліста адкрыты пералом носа са зрушэннем і цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы.

Футбол

2

Матч 14-га тура „Дынама” Брэст – „Крумкачы” наведалі 1000 гледачоў.

Беларускае Радыё Рацыя, фота Natatnik