Кубак Беларусі па біятлоне адменены



Кубак Беларусі па біятлоне, запланаваны з 27 снежня па 30 снежні 2015 у РЦАП «Раўбічы», адменены. Прычынай паслужыла адсутнасць снежнага покрыва і неспрыяльныя ўмовы надвор’я, паведамляе беларуская федэрацыя біятлона.

Па такой жа прычыне адменены чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне, які павінен быў прайсці ў нямецкім Оберхофе.