Куніца Алелька стала талісманам баскетбольнай зборнай Беларусі



Куніца Алелька стала талісманам жаночай зборнай Беларусі па баскетболе.

Пераможцу вызначылі чытачы партала tut.by. Па выніках галасавання з істотным адрывам перамагла праца Івана Махнача, які ўжо 11 чэрвеня адправіцца ў французскі Нант, каб падтрымаць зборную нашай краіны на Алімпійскім кваліфікацыйным турніры.

Куніца Алелька

Куніца Алелька – талісман жаночай зборнай Беларусі па баскетболе

На таварыскіх матчах са зборнай Польшчы, якія пройдуць 7-8 чэрвеня ў Палацы спорту, будзе прэзентаваны талісман каманды, пашыты па арыгінальным эскізе працы пераможцы. Сваю першую ролю ў якасці талісмана ён згуляе ўжо на алімпійскай кваліфікацыі.