„Лідсельмаш” – чэмпіён Беларусі па міні-футболе



Лідскі міні-футбольны клуб „Лідсельмаш” стаў чэмпіёнам краіны. У звышдраматычным змаганні лідскія футбалісты вырвалі тытул у віцебскага „Вітэна”. Для вызначэння мацнейшага у фінальнай сеоыі спатрэбіліся ўсе 5 сустрэч. Дзве першыя выйгралі віцебляне, пасля двойчы перамог „Лідсельмаш”.

Вырашальны паядынак закончыўся з рэдкім для міні-футбола лікам – 0:0, а ў серыі пенальці больш дакладнымі былі лідскія майстры міні-футболу – 7:6.

Беларускае Радыё Рацыя