„Лідсельмаш” разграміў „Дабовец”, саступаючы 0:2



„Лідсельмаш” ў другім матчы ў рамках элітнага раунда Кубка УЕФА па міні-футболе ў групе „А” разграміў славенскі „Дабовец”7:2. Беларуская каманда саступала пасля першага тайма з лікам 0:2.

Пасля двух тураў беларусы ўзначальваюць табліцу, але наперадзе, 15 лістапада, гульня з галоўным фаварытам групы іспанскім „Інтэрам”, які мае гульню ў запасе.

У фінальны турнір выходзіць толькі пераможца групы.