„Літвіны” выйшлі ў плэй-оф Лігі амерыканскага футбола



Менскі клуб „Літвіны” ў матчы чарговага тура прэм’ер-дывізіёна Лігі амерыканскага футбола разграміў маскоўскі клуб „Брюінс” і аформіў выхад у плэй-оф турніру.

Сустрэча ў Менску стала рэкорднай па ліку ў гэтым сезоне – 78:0. Дзякуючы гэтай перамозе „Літвіны” забяспечылі сабе выхад у паўфінал турніру. У паралельным матчы пецярбургскія „Грыфоны” на сваім полі прымалі лідара турніру маскоўскіх „Патрыётаў” і саступілі 7:21. Масквічы захавалі за сабой першы радок у турнірнай табліцы, менчукі засталіся на другой пазіцыі, пецябруржцы занялі трэцяе месца.

Паўфінал адбудзецца ў Менску 24 або 25 верасня.