Любімая суперніца Вікторыі Азаранкі



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўпэўнена выйшла ў трэці круг турніру ў Цынцынаці.

У другім раўндзе „Прэм’ера” з прызавым фондам 2 мільёны 700 тысяч даляраў Азаранка выйграла ў пятай ракеткі турніру Каралін Вазняцкі з Даніі – 6:0, 6:4. Матч доўжыўся паўтары гадзіны. Праўдападобна сяброўка Вікторыі Каралін становіцца яе ўлюбёнай суперніцай. Яшчэ нядаўна рахунак асабістых сустрэчаў быў 4-3 на карысць Вазняцкі, аднак Азаранка выйграла запар ажно чатыры сустрэчы і мае зараз станоўчы баланс – 7-4.

За выхад у чвэрцьфінал беларуска пазмагаецца з Анастасіяй Паўлючэнкавай з Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя