МАК уключыў чатыры новыя дысцыпліны ў праграму зімовых Алімпійскіх гульняў



Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) уключыў чатыры новыя дысцыпліны ў праграму зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 у паўднёвакарэйскім Пхеньчхане. Рашэнне было прынята на пасяджэнні выканкама МАК у швейцарскай Лазане.

У праграму Гульняў-2018 дададзены: дысцыпліна біг-эйр ў сноўбордзе, мас-старт у канькабежным спорце, дабл-мікст у кёрлінгу і камандныя спаборніцтвы ў гарналыжным спорце.

Таксама МАК выключыў паралельны слалам ў сноўбордзе з праграмы Гульняў-2018. Такім чынам, упершыню ў гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў будзе разыграна 100 камплектаў узнагарод.

Беларускае Радыё Рацыя