Манцэвіч: У Еўропе столькі грошай за такія нізкія вынікі не атрымліваюць



Галоўны трэнер зборнай Беларусі па плаванні Дзмітрый Манцэвіч падзяліўся меркаваннем аб развіцці гэтага віду спорту ў краіне.

«Зборы ў Італіі нам амаль нічога не каштуюць наогул. Гэта рэклама трэнераў. За мяжой спорт арганізаваны трошкі па іншаму. Там існуюць вялікія, вельмі магутныя прафесійныя групы. Гэта клубы і прыватныя клубы. Вось цяпер з намі былі спартсмены з розных краін. Вось такая канцэнтрацыя спартсменаў топ-ўзроўню ў адным месцы падымае трэніравальны ўзровень. Кожная трэніроўка выходзіць як спаборніцтва. Нам трэба мяняць сістэму і пераходзіць на клубную аснову.

Дзяржаўная падтрымка, якая аказваецца нашым спартсменам і добрая, і дрэнная адначасова. Добрая, таму што гэта ўсё, што мы маем. А з другога боку – песцім спартсменаў. Я трэніраваў чэмпіёнаў свету, яны не атрымліваюць столькі грошай, колькі зарабляюць нашы плыўцы. Усе кажуць бедная Беларусь, але ў Славеніі і іншых краінах Еўропы столькі грошай за такія нізкія вынікі не атрымліваюць.

Гэта песціць людзей. Адсюль і праблемы з псіхалогіяй. Калі я пачынаю наступаць ім «на пяткі», яны скардзяцца. Спартовец у той жа Славеніі наогул нічога не зарабляе, ён яшчэ і сам плаціць за тое, што трэніруецца. Калі ён становіцца прызёрам чэмпіянату Еўропы, краіна бярэ яго на якую-небудзь працу. Такім чынам ім прадастаўляецца зарплата і сацыяльныя гарантыі. Гэта каля 600-700 еўра», – распавёў Манцэвіч.